1. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  2. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  3. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  4. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  5. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  6. Рекорд по доллару, который никто не ожидал: прогноз по валютам
  7. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  8. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  9. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  10. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  11. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
Читать по-русски


/

У свім выступе перад Саветам Федэрацыі Расіі 14 сакавіка Аляксандр Лукашэнка чарговым разам заявіў, што не хацеў вылучацца на студзеньскіх прэзідэнцкіх выбарах, але, з яго словаў, «паднялася цэлая бура», і выставіць сваю кандыдатуру яму ўсё ж давялося.

Александр Лукашенко во время выступления в Совфеде. 14 марта 2025 года, Россия. Скриншот трансляции
Аляксандр Лукашэнка падчас выступлення ў Савеце Федэрацыі Расіі. 14 сакавіка 2025 года, Расія. Скрыншот трансляцыі

Выбары-2025, як і любая электаральная кампанія пасля прыходу ў 1994 годзе да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, ні сумленныя, ні свабодныя. Падрабязней пра тое, як рэжым дзесяцігоддзямі крадзе галасы беларусаў і беларусак, мы расказалі ў праекце «Без выбару».

— Я не збіраўся вылучацца на гэтыя выбары, але там цэлая бура паднялася. Валянціна Іванаўна (спікерка Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка. — Заўв. рэд.) была таксама прыхільніцай таго, каб я не збег убок, — заявіў палітык.

Спікер адзначыў, што за наступныя пяць гадоў ён збіраецца «падрыхтаваць новае пакаленне».

— Я шмат зрабіў для таго, каб пракатаць некаторых: губернатарамі па зямлі, прабачце мне, па лайне пахадзіць, каб разумелі пах яго. <…> І многіх я па пяць, шэсць, сем гадоў міністраў, губернатараў, пасеялі, прыбралі, разумелі, што гэта такое. Адзін з іх цяперашні прэм’ер-міністр (гаворка пра Аляксандра Турчына, які раней быў старшынёй Мінаблвыканкама. — Заўв. рэд.). Ён эканаміст. У нас наогул наверсе цяпер усе эканамісты. Добрыя эканамісты, і вучыліся добра. Ведаюць эканамічную тэорыю, але іх трэба было туды акунуць. Усе, яны былі падобныя, гатовыя. Мы аднаго з іх паднялі наверх, — падзяліўся Лукашэнка.

Спікер падкрэсліў, што ўсе ягоныя высокапастаўленыя чыноўнікі — «людзі, адданыя нашай палітыцы», «ведаюць, што такое Расія».

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка рэгулярна заяўляе, што не хацеў удзельнічаць у выбарах. 26 студзеня ў асноўны дзень галасавання ён расказваў журналістам замежных СМІ, што на яшчэ адзін тэрмін яго ўгаварыла вылучыцца найбліжэйшае атачэнне. Тым разам ён адзначаў, што супраць яго няўдзелу ў выбарчай кампаніі выступіла Наталля Качанава, спікерка Савета Рэспублікі.

— Яна (Качанава. — Заўв. рэд.) першая паднялася. Я яе ніколі не бачыў такой. [Качанава заявіла]: «Як так, вы што, кідаеце ўсё?! Вы сыходзіце?! Мы не гатовыя сёння бачыць іншага кандыдата», — расказаў палітык.

Чытайце таксама